РАДИО – 107,4 FM –
BE EN RU
OK

Тры гаспадаркі ў Вілейскім раёне ўжо завяршылі ўборку кукурузы

Аграрыі Вілейшчыны толькі што адсвяткавалі раённыя «Дажынкі» і, здавалася б, могуць зараз адпачыць – сельскагаспадарчы год практычна падышоў да заканчэння. Ды толькі меркаваць так могуць людзі, якія вельмі далёкія ад сельскай гаспадаркі. Тыя ж, хто знаёмы з клопатамі аграрыяў, добра ведаюць, што без справы вяскоўцы не бываюць, кожнаму сезону – свой клопат. Вось і цяпер спраў у іх хапае.

– Ва ўсіх гаспадарках ідзе ўборка кукурузы на кармы, – расказаў начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Леанід Кудзеля. – Некаторыя – а гэта ААТ «Нарачанскія зоры», «Новая Любанія» і аграфірма «Ілья» – ужо завяршылі гэту работу. Ураджайнасць кукурузы на кармы складае 238 цэнтнераў з гектара.

Як адзначыў Леанід Кудзеля, адна з раённых гаспадарак – ААТ «Сцешыцы» – ужо пачала ўбіраць кукурузу на зерне. У хуткім часе за гэту справу возьмуцца і ў іншых гаспадарках Вілейшчыны. Актыўна ідзе ў сельгасгаспадарках раёна і яшчэ адна важная асенняя справа – уздым зябліва, якую трэба правесці аператыўна, у вызначаныя тэрміны, зрабіўшы тым самым задзел для ўраджаю ўжо наступнага года.

Ірына БУДЗЬКО

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов

Добавить комментарий

ПОХОЖИЕ НОВОСТИ
    Яндекс.Метрика