Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Гэта падвор’е ў Людвінова заняло 1 месца ў аглядзе-конкурсе «Ветэранскае падвор’е»

Традыцыйна ў канцы года прынята падводзіць вынікі пэўнай дзейнасці. Вось і Мінская абласная арганізацыя ветэранаў нядаўна зрабіла гэта. Якім жа быў год для нашых землякоў, членаў Вілейскай раённай ветэранскай арганізацыі? Відаць па ўсім, плённым і ўдалым, і ўзнагароды віляйчан на абласным узроўні – яркае таму пацвярджэнне.

– Па выніках дзейнасці наша раённая арганізацыя заняла ганаровае трэцяе месца, – падзялілася лідар вілейскіх ветэранаў Ганна Шэпелева, – і гэта вельмі прыемна. Былі і іншыя ўзнагароды. Так, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Цэнтра банкаўскіх паслуг №632 Святлана Францаўна Карыцька ўзнагароджана граматай і памятным сувенірам – так высока адзначана дзейнасць пярвічкі, якой кіруе гэта нераўнадушная жанчына.

Граматай за першае месца і каштоўным падарункам па выніках агляду-конкурсу «Ветэранскае падвор’е» ў намінацыі «Сабе на карысць» узнагароджана сям’я Сяргея Цімафеевіча і Ірыны Мікалаеўны Шатыронкаў з аграгарадка Людвінова.

Высока адзначаны мастацкі густ гаспадароў у афармленні свайго падвор’я, іх працавітасць і майстэрства. За актыўны ўдзел у гэтым абласным конкурсе і за значны асабісты ўклад у навядзенне парадку на зямлі ўзнагароджана і віляйчанка Ларыса Міхайлаўна Мядзелка. Здавалася б, жыве чалавек у гарадской кватэры, а вось жа стараецца, каб агульная тэрыторыя ля пад’езда была прыгожая, добраўпарадкаваная. Такія вось цудоўныя людзі на Вілейшчыне.

Як расказала Ганна Пятроўна, падведзены і вынікі абласнога конкурсу «Іх подзвіг жыве ва ўспамінах», які право­дзіўся сярод школьнікаў. У намінацыі «Малюнак» першае месца прысуджана віляйчанцы Дар’і Генк, а яшчэ трое нашых юных землякоў – Анастасія Балвака, Мацвей Каркотка і Паліна Жалняровіч – адзначаны як актыўныя ўдзельнікі конкурсу, пра які ім будуць нагадваць дыпломы і сувеніры.

А на завяршэнне – пра самае прыемнае. Як стала вядома, пры падвядзенні вынікаў была высока адзначана і дзейнасць Ганны Шэпелевай, партрэт якой занесены на абласную Дошку гонару ветэранскай арганізацыі Міншчыны. Што ж, адзнака высокая і, безумоўна, заслужаная. Ды, як адзначыла Ганна Пятроўна, гэта не падстава для таго, каб сядзець і нічога не рабіць. А спраў хапае: у ветэранскіх пярвічках раёна заканчваецца справаздачна-выбарная кампанія, вынікі якой будуць падведзены ў лютым.

Ірына БУДЗЬКО/Фота прадастаўлена Ганнай ШЭПЕЛЕВАЙ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 72 queries