РАДИО – 107,4 FM –
BE EN RU
OK

Знаўцы роднай мовы з Куранца

У свеце налічваецца больш чым шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Для, вучняў Куранецкай школы, сярод мноства моў ёсць адна асаблівая – родная, беларуская мова.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. На гэты год Дзень роднай мовы прыйшоўся на нядзелю, таму мы адзначылі яго ў панядзелак, 22 лютага.

 

Што было ў гэты дзень? З самага ранку і да канца ў дня на перапынках у школе гучала папулярная музыка беларускіх выканаўцаў на беларускай мове. Пасля другога ўрока Марына Уладзіміраўна Цыркулеўская правяла конкурс “Знаўцы роднай мовы”, дзе трэба было перакласці з рускай мовы на беларускую словы і словазлучэнні.  Калі выканаў заданне правільна – атрымай прыз – салодкую цукерку.

Пасля трэцяга ўрока ўсе жадаючыя змаглі далучыцца да акцыі “Далучы далоньку!”. “Калі ты паважаеш і любіш родную мову, далучы далоньку!” – было напісана на плакаце. Кожны, хто з павагай адносіцца да роднай мовы, меў магчымасць пакінуць далонькі. Падрыхтавала акцыю Алена Валер’еўна Вянгерская.

Пасля чацвёртага ўрока Уладзімір Ігнацьевіч Красоўскі арганізаваў спаборніцтва “Юны лінгвіст”. Заданні спаборніцтва прадугледжвалі падбор антонімаў да ўсім знаёмых слоў.

Вучні з 8 па 11 клас паўдзельнічалі у конкурсе насценных газет, прысвечаных І. Шамякіну і І.Мележу ( у гэтым годзе спаўняецца 100 год з дня нараджэння пісьменнікаў). На працягу дня можна было паўдзельнічаць у конкурсах “Разгадай рэбус”, “Крыжаванка” і іншых. Заданні былі размешчаны на тэматычным стэндзе ў файе школы. У цэлым, свята атрымалася цікавае і незабыўнае.

Святкаваннне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай школы, вельмі важным святам для дзяцей і педагогаў. Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны. Кожны з нас павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа. Мы гэта разумеем і стараемся ўдасканальваць сваё валоданне роднай мовай.

Лізавета МІЛЛЕР,  гурток “Юны журналіст” Куранецкай СШ

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов

Добавить комментарий

ПОХОЖИЕ НОВОСТИ
    Яндекс.Метрика