Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Спадарожнага ветру ветразям мары!

IMG_6092

Пахаладала. Ужо не вальс-бастон, а нейкую мажорную імправізацыю, вытанцоўвае са злёгку жжаўцелымі лістамі вецер. І гэта адзначае, што верасень наступае на пяты жніўню. І чарговы Дзень ведаў хутка зноў стане пралогам перарванай летам эпапеі пад назваю «новы навучальны год». А ў яго пярэдадзень – традыцыйная раённая канферэнцыя настаўнікаў. Яна адбылася ў гарадскім Палацы культуры ў мінулы чацвер. З дакладам «Эфектыўнасць выкарыстання прафеесійнага патэнцыялу педагагічных работнікаў як умова павышэння якасці адукацыі» выступіў Валянцін Скаржэўскі, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама. Прынята рэзалюцыі канферэнцыі. Аб усім гэтым вы прачытаеце больш падрабязна ў наступным нашым нумары.
А гэтыя маладыя людзі, удзельнікі мерапрыемства, толькі пачынаюць свой шлях у прафесію настаўніка. Няхай жа ўсё складзецца ў іх жыцці так, як яны аб гэтым марылі. Спадарожнага ветру і ўдачы!
Марыя КУЗАЎКІНА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 188 queries