У лісце за подпісамі віляйчан, якія пражываюць у горадзе па завулку Берагавым, падымаецца вельмі важнае для гэтых людзей пытанне – водазабеспячэння. «У цяперашні час вядзецца ўкладка труб водаправода па вуліцы Стаханаўскай, – напісана ў лісце. – Карыстаючыся сітуацыяй, мы звяртаемся са сваёй просьбай – пракласці водаправод па нашым завулку, які знаходзіцца ў 50 метрах ад вуліцы Стаханаўскай, побач з ААТ «ПМК-88». Многія гады мы нікога не турбавалі, адчувалі пэўныя жыццёвыя нязручнасці і нават сваімі сіламі адсыпалі дарогу па завулку. Паколькі ён размешчаны фактычна на балоце, то ўзровень грунтовых вод у калодзежах знаходзіцца на ўзроўні 1-1,5 метра. У час дажджоў і веснавой паводкі завулак залівае павярховымі водамі з вуліцы
Стаханаўскай, з могілак, ААТ «ПМК-88″, якія знаходзіцца побач з і размешчаны вышэй узроўню завулка. У гэтым годзе мы нацярпеліся асабліва. Мала таго, што заліло падвалы і падворкі, дык мы засталіся без прыдатнай для ўжывання ў ежу вады. Спадзяёмся, што мясцовая ўлада зверне ўвагу на нашы праблемы і дапаможа».
На гэты зварот віляйчан даў адказ намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Сталыга. Ён адзначыў, што завулак Берагавы ўключаны ў праект водазабеспячэння вуліцы Стаханаўскай. Работы па пракладцы тут водаправоднай сеткі будуць праводзіцца ў наступным годзе.
Ірына БУДЗЬКО
Водаправоду на завулку быць!
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







