Таццяна Бруева, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА «Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №3 г. Вілейка»:
– Прымаць удзел у форуме, які сабраў дзве з паловай тысячы дэлегатаў з усіх куточкаў Беларусі, для мяне было, безумоўна, вельмі ганарова. І ўразіла, канешне ж, усё. З вялікай цікавасцю слухала выступленне Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, у якім кіраўнік дзяржавы прапанаваў праграму будучага развіцця краіны.
Вельмі ўсхвалявалі мяне як настаўніцу словы Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта пра тое, што дзяржава трымаецца на трох кітах: настаўніках, урачах і суддзях. А гэта азначае, што кожны чалавек павінен быць адукаваным, здаровым і сацыяльна абароненым. Як гэта правільна сказана!
І як педагог, і як мама я з асаблівай радасцю ўспрыняла тое, што ў нашай краіне і надалей будуць падтрымлівацца таленавітыя вучні. А тое, што падтрымка такая ёсць, я ведаю не са слоў – неаднаразова мае вучні станавіліся стыпендыятамі прэзідэнцкага фонда па падтрымцы таленавітай моладзі.
На форуме слухала выступленні кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і зрабіла для сябе вывад, што кожны з іх – на сваім месцы, займаецца сур’ёзнай дзяржаўнай справай на высокім узроўні.
Будзе помніцца і культурная праграма, якая была нам прапанавана. Мы пабывалі ў драматычным тэатры імя Горкага, паглядзелі п’есу «Пане Каханку» з Расціславам Янкоўскім у галоўнай ролі. Увогуле, усе акцёры ігралі цудоўна. А яшчэ мы пабывалі на экскурсіі ў спорткомплексе «Мінск-Арэна», што таксама пакінула незабывальныя ўражанні, пабывалі на канцэрце зорак беларускай эстрады. Непрыкметна праляцелі гэтыя два дні, напоўненыя яркімі падзеямі і цікавымі сустрэчамі.
Слова – дэлегатам (Таццяна Бруева)
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







