Мікалай Пацко, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы: «Не дзеля чырвонцаў працуем»
Гэту фразу, толькі крыху ў іншай інтэрпрэтацыі, я пачуў у час работы секцый. На іх абмяркоўваліся больш вузкія, спецыфічныя пытанні нашага жыцця. Безумоўна, дэлегаты ехалі на Сход, разлічваючы на магчымасць выказацца, унесці прапанову. Бо прадстаўлялі яны інтарэсы шматлікіх рэгіёнаў, розных сацыяльных груп, што імкнуліся быць пачутымі на ўсенародным форуме. Пры абмеркаванні пытання ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны зазначыў: мы павінны не чырвонцы каваць, а фарміраваць душы чалавечыя. Гаворка ішла аб платных паслугах, якія сёння вымушаны аказваць насельніцтву бібліятэчныя ўстановы. Прысутныя з ім пагадзіліся: у бібліятэкі – не матэрыяльная, а духоўная сутнасць. Няхай кнігі купляюць у крамах. У нас іх павінны проста чытаць, засвойваючы багацце, выпрацаванае людскім інтэлектам за ўвесь час існавання на зямлі чалавека разумнага. Адпаведную прапанову наша секцыя ўнесла ў рэдакцыйную камісію.
Яшчэ ўражанні? Адчуванне святочнасці. Незвычайны духоўны ўздым. Гэта цудоўна, калі чалавек працуе натхнёна. Менавіта творчы настрой стварыла для дэлегатаў атмасфера ўсенароднага сходу. Мы – разам. Мы многае зможам.
Слова – дэлегатам (Мікалай Пацко)
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







