Таццяна Рамэра, загадчыца паліклінікі цэнтральнай раённай бальніцы:
– Уражанняў вельмі многа – гэта такая грандыёзная падзея,менавіта я атрымала моцны пазітыўны штуршок на далейшае. Шмат было сказана па медыцынскаму накірунку. Здароўе людзей – асноўная састаўляючая ўзроўню і якасці жыцця. Ахова здароўя была і застаецца галоўным прыярытэтам дзяржавы. І ў нас ёсць падстава ганарыцца тым, што ўжо зроблена для развіцця айчыннай медыцыны. Сёння ў Беларусі выконваюцца такія высокатэхналагічныя аперацыі, пра якія раней магчыма было толькі марыць. Але, як адзначыў Прэзідэнт, каб усё гэта спраўна працавала, неабходна ў першую чаргу падтрымліваць пярвічнае звяно – паліклінікі. Медыцынская дапамога павінна быць аператыўнай, якаснай і даступнай і для гараджан, і для жыхароў сельскай мясцовасці. Але, у той жа час, медыцынскі фактар у здароўі чалавека – не самы галоўны, займае прыкладна 10 працэнтаў. Астатняе залежыць ад здаровага ладу жыцця. На гэта патрэбна звяртаць увагу насельніцтва. І прыярытэты тут – спорту. Такім чынам, здаровы лад жыцця і развіццё беларускай медыцыны будуць спрыяць фарміраванню здаровай нацыі. А ўвогуле, настрой пасля сходу выдатны. І ведаеце, паслухала, як ідзе развіццё ўсіх сфер грамадства, і гонар за краіну перапаўняе.
Слова– дэлегатам (Таццяна Рамэра)
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







