Дзмітрый Комар, навучэнец Вілейскага прафесійна-тэхнічнічнага каледжа:
– Быць дэлегатам Чацвёртага Усебеларускага народнага сходу для мяне – вельмі значная падзея ў жыцці, а тым больш – адказнасць. Адказнасць, што выбралі дэлегатам менавіта мяне, разам з такімі дастойнымі людзьмі, як прадстаўнікі нашага раёна і іншых раёнаў нашай краіны. Завязаліся новыя знаёмствы, якія, я думаю, будуць працягвацца.
Падчас удзелу ў рабоце Усебеларускага сходу пачаў задумвацца над будучыняй: як складзецца маё жыццё пасля заканчэння вучобы, дзе буду працаваць, якую карысць прынясу сваёй краіне? З’явілася жаданне расці і развівацца далей, каб у агульным дабрабыце краіны быў і мой уклад.
Выступленні былі мне даступнымі і зразумелымі, але шмат новага ўзяў для сябе па пытаннях эканомікі, рыначных і грашовых адносін. Праграма ж развіцця малых гарадоў і бізнесу выклікала ў мяне найбольшую цікавасць. Гонар за сваю краіну і ўпэўненасць у заўтрашнім дні – тое, што адчуў пасля вяртання дамоў. Я рады, што таксама змагу нешта карыснае зрабіць для сваёй краіны ў далейшым.
Слова – дэлегатам (Дзмітрый Комар)
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







