Датэрміновае галасаванне пачнецца на ўсіх выбарчых участках Беларусі з 10.00 14 снежня.
Датэрміновае галасаванне не варта дэманізаваць, заявіла журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.
Каменціруючы заклікі асобных кандыдатаў не прымаць удзелу ў датэрміновым галасаванні, Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што датэрміновае галасаванне – распаўсюджаная форма галасавання ў свеце. Больш таго, існаванне ў Беларусі такога інстытута не выклікае прэтэнзій з боку міжнародных наглядальнікаў з АБСЕ. У прыватнасці, у час сустрэчы з Лідзіяй Ярмошынай кіраўнік місіі наглядальнікаў АБСЕ пасол Герт Арэнс прама ўказаў на тое, што датэрміновае галасаванне «ўпісваецца ў міжнародныя выбарчыя стандарты».
«Гэты інстытут (датэрміновае галасаванне. – Заўвага БЕЛТА) дэманізаваны, як і некаторыя іншыя працэдуры, на якія спрабуюць перакласці віну за тыя або іншыя палітычныя пройгрышы», – лічыць Лідзія Ярмошына.
Старшыня ЦВК падкрэсліла, што ніхто не мае права перашкаджаць датэрміноваму галасаванню, таксама як і прымушаць да яго. «Гэта ўсё называецца перашкодай свабоднаму волевыяўленню выбарчых правоў грамадзян», – дадала яна.
БелТА
Датэрміновае галасаванне не варта дэманізаваць
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







