Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Рукі, што прымаюць хлеб

Героі матэрыялаў пра ўборачную не любяць гучных слоў. Не пачуеце ад іх, што, напрыклад, ідзе бітва за ўраджай (а гэта так і ёсць), што яны, хлебаробы, робяць высакародную справу, даюць людзям хлеб надзённы… «Працуем, стараемся», – так сціпла і коратка часцей за ўсё характарызуюць яны свае клопаты. І толькі позірк хлебароба можа сказаць больш за ўсякія словы. У ім – і клопат за вырашчанае, і просьба да неба крыху пачакаць з дажджом, і надзея на сваю тэхніку, дбайна адрамантаваную, аблашчаную натруджанымі рукамі да кожнага вінціка…
Выязджаючы ў складзе агітбрыгады на палеткі, заўсёды адзначаеш самае адметнае – сціпласць герояў уборачнай, іх працавітасць і любоў да сваёй вельмі нялёгкай працы. І самае галоўнае, бачыш сапраўдных мужчын, гаспадароў зямлі, якія лічуць справай гонару прыйсці да фінішу жніва з найлепшымі паказчыкамі. Іначай нельга, ды і не ўяўляюць яны па-другому.
Фотаздымкі, якія вы бачыце, наш фотакарэспандэнт зрабіў на палетках і ў майстэрнях некалькіх гаспадарак. Агітбрыгада, у складзе якой былі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Тэрэса Закрэўская, удзельнікі народнага ансамбля «Весялінка» Палаца культуры Сяргей Ількевіч і Ула-дзімір Версан, пабывала ў ААТ «Чурлёны» і «Новая Любанія». У першай з працоўнымі дасягненнямі павіншавалі Уладзіміра Сцепановіча, Івана Баравога, Леаніда Янцэвіча, у другой – Сяргея Аўгусціновіча, Дзмітрыя Кізіка і Сяргея Барташэвіча.
Агітбрыгада, якую ўзначальвала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Прэпесць, пабывала ў ААТ «Новая Вілія» і філіяле «Аграфірма «Ілья» ЗАТ «РАСТЭМ». Падзячныя лісты за подпісам старшыні райвыканкама, падарункі і песні ў выкананні вядомага вілейскага артыста Сяргея Рудніцкага і Аляксея Камінскага (наш фотакарэспандэнт яшчэ і спявае!) у «Новай Віліі» прымалі Уладзімір і Мікалай Грыпінічы і Васіль Чарапок. На ільянскай зямлі ўшанавалі Генадзя Максімовіча, Андрэя Трабуналава і Андрэя Гаўрыліка.
За час жніўнай кампаніі агітбрыгады пабываюць у кожнай гаспадарцы і павіншуюць лепшых працаўнікоў, падораць людзям добры настрой, нацэляць на новыя дасягненні. А яшчэ скажуць наша ўсеагульнае»дзякуй» тым, хто – ну ніяк не ўтрымаюся ад высокіх слоў – прымае ў свае натруджаныя рукі Хлеб.
Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

DSCF5821 DSCF5780 DSCF5795

DSCF5815

DSCF5816

Информация о ходе уборочных работ на 16 августа 2016 г.

tab!@_

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 77 queries