Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Смачна, сытна і своечасова: як кормяць аграрыяў падчас вяснавых палявых работ

Прафсаюз аграпрамысловага комплексу ў гэты адказны час веснавых палявых работ праводзіць маніторынг арганізацыі гарачага харчавання аграрыяў.

Асноўная ўвага ўдзяляецца якасці ежы, своечасовасці яе дастаўкі на палі, санітарнаму стану харчблокаў і стварэнню камфортных умоў для харчавання.

– Гарачыя абеды дастаўляюць непасрэдна да месцаў, дзе людзі працуюць, – расказала старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Супрановіч. – Меню і смакавыя якасці страў у гаспадарках правяраюцца. Мы разам са спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі выязджаем у гаспадаркі, правяраем таксама і стан сталоўак.

Вось і на днях пабывалі ў ААТ «Сцешыцы», «Алая зара», філіяле «Юнік-АГРА», дзе пераканаліся, што пытанню харчавання надаецца належная ўвага. Так яно і трэба, бо слушна кажуць у народзе: як пад’ясі – так і папрацуеш.

Ірына БУДЗЬКО/ Фота прадастаўлена Ірынай СУПРАНОВІЧ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 180 queries