Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Праведзена добраўпарадкаванне ля помніка ахвярам рэпрэсій ля вёскі Касута

Гэта памятнае месца непадалёк ад вёскі Касута Крывасельскага сельсавета вядомае не толькі мясцовым жыхарам. Тут былі расстраляны рэпрэсіраваныя, пра што нагадваюць усім, хто тут бывае, драўляныя крыжы ды тры валуны з надпісамі.

«Памяці ахвяр турмы ў Вілейцы, замардаваных у чэрвені 1941 г.» – такі надпіс зроблены на адным з валуноў.  Адкрыццё памятнага знака адбылося на Дзяды ў 1991 годзе. Аўтарам помніка ахвярам рэпрэсій з’яўляецца Барыс Цітовіч.

– Нядаўна пад кіраўніцтвам сельвыканкама ў гэтым месцы праведзена добраўпарадкаванне, – расказала старшыня  Крывасельскага сельсавета Алена Жук. – Тут заменены старыя крыжы на новыя, праведзены суботнік з удзелам работнікаў Рабунскай школы. Мы шчыра ўдячны за дапамогу ў гэтай патрэбнай усім нам справе Вілейскаму доследнаму лясгасу (менавіта гэтым калектывам выраблены новыя крыжы), а таксама СУП «Усходні-агра».

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 148 queries