Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

52 працэнты ад плана. На Вілейшчыне працягваецца касьба траў першага ўкосу

На Вілейшчыне працягваецца касьба траў першага ўкосу.

Гэтай важнай справай – нарыхтоўкай кармоў – заняты ўсе гаспадаркі раёна, якім трэба ўбраць травы на плошчы ў 14146 гектараў.

Па дадзеных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на 15 чэрвеня яны ўбраны на 7418 гектарах, што складае 52 працэнты ад плана. На вышэйназваную дату сельгасарганізацыямі Вілейшчыны нарыхтавана 34581 тона сенажу (гэта 26 працэнтаў ад плана), 257 тон сена (4 працэнты).

На 15 чэрвеня статыстыка на зялёным жніве такая: у ААТ «Нарачанскія зоры», да прыкладу, убраны 44 працэнты плошчаў траў, у аграфірме «Ілья» – амаль 39 працэнтаў, у ААТ «Даўгінава» – 31 працэнт і г. д.

Ірына БУДЗЬКО/Фота з архіва рэдакцыі

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 65 queries