Віляйчанка Людміла Шчэбет звярнулася ў рэдакцыю напярэдадні 8 Сакавіка, каб у чарговы раз павіншаваць сваю матулю, а разам з ёй і ўсіх тых жанчын, якія носяць гэта ганаровае званне.
– Мая мама Ніна Андрэеўна Кірык жыве ў Забалацці, – расказала дачка пра роднага чалавека. – Нястомная працаўніца, дбайная гаспадыня, клапатлівая матуля, якой я ўдзячна за ўсё ў жыцці. Дзевяноста гадоў мамачцы, і я жадаю ёй самага галоўнага – моцнага-моцнага здароўя!
Людміла Вячаславаўна нават напісала цёплы верш пра сваю і ўсіх матуляў. Вось некалькі яе радкоў:
Уже мы взрослые, свои есть дети,
Считаем мы, что научились жить.
Для мамочки родной всегда мы дети,
Не перестанет её сердце нас любить!
Так яно і ёсць.
Ірына БУДЗЬКО









