Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Краявіды Вілейшчыны аздобяць гарадскі парк

Першыя трапяткія сняжынкі на днях закружылі Вілейку і наваколле ў сваім карагодзе. Так на змену восені пакрысе прыходзіць зіма.

У гэтай пары года свой характар і сваё адметнае хараство. Менавіта такія моманты кранаюць сэрца кожнага, не толькі творчага, чалавека. З іх будзе створана маляўнічая галерэя на агароджы гарадскога парку. Лірычны настрой экспазіцыі дададуць вершаваныя радкі беларускіх аўтараў. Плануецца, што ўсяго банераў будзе трыццаць.

Убачыць зімовае хараство Вілейшчыны можна будзе ў снежні. Спадзяёмся, што гэты месяц будзе адпавядаць сваёй назве і атмасферных здымкаў у рэдакцыйным архіве стане больш!

Таццяна ШАРШНЁВА/ Фота з архіву рэдакцыі

Visited 31 times, 31 visit(s) today
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 230 queries