Шаноўныя чытачы! З 28 ліпеня па 28 жніўня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі раённай цэнтральнай бібліятэкі адкрывае свае дзверы незвычайная выстава работ «Саламяныя дзівосы». Гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з творамі навучэнцаў УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага», выкананымі ў тэхніцы аплікацыі саломкай.
Запрашаем усіх ахвотных акунуцца ў атмасферу творчасці і натхнення! Уваход вольны.
Чакаем вас па адрасе: г. Вілейка, вул. Вадап’янава, д. 21 (другі паверх).
Тэлефон для даведак: 8 (01771) 5-50-20.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов







