Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Каравай з абласных “Дажынак” перадалі ва ўстанову сацыяльнай сферы

Па традыцыі, якую распачалі ў мінулым годзе на Міншчыне, кожны раён прывозіць з абласных “Дажынак” каравай з мукі новага ўраджаю і перадае яго ва ўстановы сацыяльнай сферы.

Адразу дзве найпрыгажэйшыя экспазіцыі разгарнуліся на пляцоўцы ў парку на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі–2020” у Чэрвені – дажыначных снапоў і караваяў, прыгатаваных з мукі новага ўраджаю. Кожны рэгіён Міншчыны стараўся вызначыцца нечым арыгінальным: былі тут пяціпавярховыя караваі, каравай, састаўлены з сямі каравайчыкаў, а іх упрыгожванні проста здзіўлялі вока – печаныя ружы, гронкі рабіны і, нават, паўнавартасная карта і сцяг Беларусі. Выбраць найпрыгажэйшы каравай было вельмі цяжка. Годнае месца сярод печаных шэдэўраў заняў і вілейскі каравай, бо тварэнне вілейскіх майстроў збірала каля сябе шмат ахвотных сфатаграфавацца на памяць.

Пасля заканчэння абласнога свята караваі, пірагі і торты, прадстаўленыя на абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2020», адправіліся ў стацыянарныя ўстановы Мінскай вобласці. У нашым раё­не старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Чэбатар і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ірына Супрановіч перадалі дажыначныя караваі і пірагі Куранецкаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў, а таксама аддзяленню дзённага знаходжання маладых інвалідаў «Ластаўка» Вілейскага ТЦСАН.

Усе насельнікі гэтых устаноў з задавальненнем паспрабавалі печыва з гарбатай за агульным сталом, падзякаваўшы нашым аграрыям за новы багаты ўраджай.

Сяргей ГАНЧАР/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 69 queries