Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У Вілейцы настаўнікі-філолагі вобласці сабраліся ў гімназіі № 2

4 лістапада на базе Вілейскай гімназіі № 2 адбылося практыкаарыентаванае пасяджэнне абласнога вучэбна-метадычнага аб’яднання старшынь раённых аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. У гімназіі сабраліся прадстаўнікі ўсіх раёнаў Мінскай вобласці. Узначаліла мерапрыемства медатыст вучэбна-метадычнага аддзела грамадска-гуманітарных дысцыплін Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Алена Георгіеўна Чумак.

Госці наведалі раённы рэсурсны цэнтр па духоўна-маральным выхаванні, дзе прынялі ўдзел у гутарцы пра важнасць выхаваўчага кампаненту ў сучаснай адукацыйнай прасторы. Затым яны пазнаёміліся з выставамі медатычных матэрыялаў, дзе былі шырока прадстаўлены даследчыя праекты краязнаўчага накірунку, публікацыі настаўнікаў гімназіі, сцэнарыі і распрацоўкі мерапрыемстваў, арганізацыйна-метадычныя матэрыялы па выхаванні вучняў, прадукты інавацыйнай дзейнасці, выстава кніг В. В. Кажуры.

Асобую цікаўнасць удзельнікаў форуму выклікалі выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва гімназістаў, звязаныя з адраджэннем традыцыйных народных рамёстваў (выцінанка, кераміка, вышыўка, аплікацыя, валянне воўны, вязанне, бісерапляценне і інш.).

У актавай зале ўстановы адукацыі гасцей вітала дырэктар І. В. Крышкоўская, аўтарскія патрыятычныя вершы прачытаў В. В. Кажура, вучні і настаўнікі гімназіі прадэманстравалі тэматычную канцэртную праграму.

Асновай мерапрыемства сталі майстар-класы, на якіх педагогі Барысаўскага раёна прадставілі перадавы вопыт сваёй прафесійнай дзейнасці. Затым удзельнікі аб’яднання абмеркавалі магчымасці і праблемы выкарыстання сучасных лічбавых тэхналогій і штучнага інтэлекту ў паўсядзённай практыцы настаўніка беларускай мовы і літаратуры.

Падводзячы вынікі работы, метадыст МАІРА А. Г. Чумак падкрэсліла важнасць развіцця прафесійных кампетэнцый, самаадукацыі педагогаў, выкарыстання перадавога вопыту і інавацыйных напрацовак, абвясціла перспектывы далейшага развіцця вучэбна-метадычнага аб’яднання.

Мікалай Іваненка

Visited 45 times, 45 visit(s) today
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 223 queries