Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Рэспубліканскі жаночы форум, 2 млн тон збожжа ў караваі Мінскай вобласці і сітуацыя з каранавірусам

Тэма тыдня: рэспубліканскі жаночы форум, 2 млн тон збожжа ў караваі Мінскай вобласці і сітуацыя з каранавірусам

 Беларусь не стане на калені, нават калі застанецца адна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, выступаючы на жаночым форуме «За Беларусь», які прайшоў на «Мінск-Арэне» 17 верасня і сабраў больш за дзесяць тысяч жанчын з усёй краіны. «Паверце, сітуацыя вельмі няпростая. І я яе не хачу ўскладняць. Але мы вырашым гэту праблему», – запэўніў беларускі лідар.


Да жанчын і дзяўчат Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з просьбай: «Вы вернецеся дадому. Скажыце дома, у кожнай вёсачцы, у горадзе, вялікім і малым, скажыце людзям пра тое, што адбываецца на самай справе. Сёння пытанне Беларусі, Расіі і, можа, усёй Еўропы, не толькі Усходняй, вырашаецца тут. Нельга давесці да гарачай вайны, – падкрэсліў беларускі лідар. – Я толькі што сказаў: у іх арсенале засталося зусім няшмат прыёмаў. І мы стаім на мяжы страшнай катастрофы. Калі яны сунуцца сюды, мы вымушаны будзем адказваць. Мы не станем на калені. Нават калі застанемся адны», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

 Аграрыі Мінскай вобласці намалацілі больш за 2 млн тон збожжа, паведамілі ў прэс-службе Мінаблвыканкама. На раніцу 18 верасня агульны намалот склаў 2000,3 тыс. тон збожжавых культур. Больш за ўсё хлеба ў засекі вобласці паклалі Слуцкі раён – 166 тыс. тон, Мінскі – 159 тыс. тон, Капыльскі – 146 тыс. тон. Самая высокая ўраджайнасць у Нясвіжскім (67 ц/га), Дзяржынскім (57 ц/га), Клецкім і Мінскім раёнах (55 ц/га).
«Уборачная кампанія працягваецца. Сельгаспрадпрыемствам трэба яшчэ сабраць 3,5 тыс. га грэчкі і 145 га бабоў. Усе працы плануецца завяршыць у першых чыслах кастрычніка», – распавялі ў Мінаблвыканкаме.
 У Беларусі на 17 верасня выздаравелі і выпісаны 72 967 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Зарэгістраваны 74 987 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 686 218 тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 771 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш лічыць, што сітуацыя з COVID-19 у Еўропе вельмі складаная. Яго словы цытуе Служба навін ААН: «Успышка каранавірусу выходзіць з-пад кантролю», – сказаў Антоніу Гутэрыш. Ён адзначыў, што колькасць ахвяр каранавірусу набліжаецца да мільёна. Генеральны сакратар ААН канстатаваў: многія ўскладаюць на­дзеі на вакцыну, аднак, на яго думку, ад пандэміі няма панацэі. Вакцына сама па сабе не можа вырашыць гэты крызіс, і дакладна не ў бліжэйшым будучым, лічыць Антоніу Гутэрыш. Ён лічыць, што людзі павінны быць гатовы да вакцынацыі, аднак распаўсюджванне дэзынфармацыі аб вакцынах выклікае сумненні ў іх эфектыўнасці.

БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 66 queries