Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Свята працы па-рабунску

У мінулую суботу на тэрыторыі Крывасельскага сельсавета і сапраўды прайшло свята працы – сабралася мноства людзей, чыё жыццё цесна звязана з гэтымі маляўнічымі мясцінамі, каб навесці тут парадак.

Сярод працуючых былі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ірына Супрановіч, супрацоўнікі сельвыканкама на чале са старшынёй Аленай Жук, мясцовыя жыхары і тыя, хто жыве ў горадзе, але не парывае сувязь з малой радзімай.

Усе тыя, хто выйшаў на суботнік, раздзяліліся на дзве каманды: адна пад кіраўніцтвам рабунскага старасты Юрыя Кандратовіча працавала на новым могільніку; другая, якую ўзначаліў ініцыятыўны мінчанін Дзяніс Галко (яго карані тут, у Рабуні), – на старых могілках, што прымыкаюць да вадасховішча. Што і казаць, спраў хапіла ўсім, бо зрабіць патрабавалася многае. Ды арганізатары мерапрыемства па-гаспадарску прадумалі ўсё да драбніц. Так, Дзяніс Галко загадзя пастараўся абвясціць усіх пра суботнік, падрыхтаваў увесь неабходны інструментарый, паклапаціўся нават пра гарачыя чай і каву для працуючых.

З раніцы і на працягу дня ішлі работы на месцах спачыну продкаў тых, хто прыйшлі на суботнік цэлымі сем’ямі і плённа папрацавалі. Разыходзіліся з пачуццём задавальнення ад зробленага і яшчэ большым перакананнем у тым, што мы павінны памятаць і шанаваць свае карані, клапаціцца пра малую радзіму.

Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 70 queries