Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Чысціня зямлі – чысціня душы

Цёплае сонейка і лёгкі веснавы ветрык робяць сваю справу – хуценька падсушваюць вуліцы, дарогі ды палі, і мы яскрава бачым усю тую непатрэбшчыну, якой за зіму мы самі засмецілі наваколле. Міжволі ўзгадваецца Экзюперы, яго маленькі прынц, які сказаў разумныя словы: «Устаў раніцой, памыўся, прывёў сябе ў парадак – і адразу ж прывядзі ў парадак сваю планету». Так што бяромся за справу, сябры, цяпер самы час гэта рабіць.

Старшыня Нарачанскага сельсавета Алена Абрамчык расказала пра тое, як пра чысціню свайго аграгарадка клапоцяцца вучні мясцовай школы. Вось і сёлета яны ўжо па добрай шматгадовай традыцыі ў выхадны выйшлі на вуліцы, навялі тут парадак, сабраўшы цэлыя пакеты рознага смецця.

– Чысціня зямлі – гэта ж і чысціня душы, – адзначыла Алена Абрамчык. – І надзвычайна важна, што гэта ўсвядомілі і нашы дзеці, якія растуць сапраўднымі гаспадарамі гэтай зямлі і яе патрыётамі.

Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 39 queries