Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

На ўласныя сродкі добраўпарадкоўваюць жыхары Забор’я мясцовыя могілкі

Звыклымі клопатамі, характэрнымі для гэтай восеньскай пары, жывуць і вяскоўцы Хаценчыцкага сельсавета. Як і ўсюды ў раёне, тут наводзіцца парадак на тэрыторыях, убіраюцца апалае лісце і сухая трава, рамантуюцца платы.

– Вельмі важную справу зрабілі жыхары вёскі Забор’е, – расказала старшыня Хаценчыцкага сельвыканкама Дзіяна Грабянёк. – Мясцовы сацыяльны работнік і адначасова стараста вёскі Карпавічы Ларыса Андрушкевіч стала ў свой час ініцыятарам патрэбнай справы – збору сродкаў мясцовага насельніцтва на агароджу могільніка. Гэта патрабавалася зрабіць абавязкова, бо старую агароджу трэба было замяніць – за доўгія гады яна прыйшла ў непрыгоднасць. І вяскоўцы адгукнуліся на прапанову Ларысы Мікалаеўны, сабралі каля трох тысяч рублёў. У рамках месячніка па навя­дзенні парадку на зямлі мы і пачалі работы па замене агароджы на новую, выкарыстоўваючы для яе ніжняй часткі жалезабетон, а для верхняй – дрэва. Вось так сваімі сіламі вяскоўцы добраўпарадкоўваюць месца спачыну блізкіх ім людзей.

А цяпер, адзначаюць жыхары Забор’я, работы па замене агароджы могілак будуць працягвацца – аж пакуль яна поўнасцю не памяняецца на новую.

Ірына БУДЗЬКО/Фота прадстаўлена Хаценчыцкім сельвыканкамам

На здымку: Ларыса Андрушкевіч (злева) стала ініцыятарам збору сродкаў на ўстаноўку новай агароджы.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 69 queries