Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Для вадзіцеля «Сцешыц» Сяргея Сядзяка працоўны стаж у гаспадарцы пачаўся ў далёкім 1986-ым

Малая радзіма. Для кожнага з нас яна – самы прыгажэйшы і мілы сэрцу куточак, дзе мы ўбачылі свет, раслі, выходзілі на самастойную дарогу. Многіх – так ужо склалася – дарога гэта завяла далёка ад родных мясцін, у якія аднак часта вяртаемся ў думках. Іншыя ж, не паддаўшыся спакусе шукаць шчасця ў свеце, засталіся жыць і працаваць там, дзе нарадзіліся. Менавіта да такіх адносіцца вадзіцель ААТ «Сцешыцы» Сяргей Сядзяка, працоўны стаж якога ў мясцовай гаспадарцы пачаўся ў далёкім 1986-ым.

– Ужо нялёгка і падлічыць, колькі сезонаў мне давялося быць удзельнікам жніва, – разважае Сяргей Казіміравіч. – Вось і тэхніцы маёй цяперашняй – «МАЗу» – шаснаццаты год. Як і папярэднія сезоны, на ўборачнай перавозіў збожжа, сёлета адвёз ад камбайнаў больш за тысячу тон. Цяпер жнём кукурузу, якую я важу на сілас. Так што кожнай справе – свой час.
У мясцовай гаспадарцы працуе намеснікам галоўнага бухгалтара і жонка Сяргея Казіміравіча, Людміла Віктараўна, якая таксама аддала сваёй справе многа гадоў. Тут, у Сцешыцах, іх дом, дзе збіраюцца разам усёй сям’ёй (Сяргей Казіміравіч і Людміла Віктараўна маюць дваіх дарослых дзяцей), і не перарываецца повязь з малой радзімай і ў маладога пакалення…
– Сумленны працаўнік, адказны вадзіцель і неабыякавы чалавек, – так ахарактарызавала лепшага вадзіцеля кіраўніцтва гаспадаркі.
Ацэнена яго праца і на раённым узроўні – на свяце «Дажынкі» Сяргей Сядзяка ўдастоены падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта. Што ж, па працы і ацэнка.

Ірына БУДЗЬКО/Фота прадастаўлена ААТ «Сцешыцы»

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 139 queries