Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

З каляднай праграмай – у Вілейскі дзіцячы сацыяльны прытулак

Цяплом душы — дзяліцца

З каляднай праграмай у гэтыя студзеньскія дні дзіцячы сацыяльны прытулак наведалі супрацоўнікі Цэнтра эстэтычнага выхавання дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна”: дырэктар установы Таццяна Захарыч з калегамі – рэжысёрам Святланай Шпігун і метадыстам Уладзіславам Мажаравым, якія выступілі ў ролі казачных персанажаў.

 

Такія сустрэчы сталі ўжо добрай традыцыяй. Вось і ў гэты раз не абышлося без вясёлых гульняў, цікавых загадак, шчырых усмешак, а таксама падарункаў, якіх, вядома, чакаюць усе дзеці. Падарункі, зробленыя сваімі рукамі, ім перадалі наведвальнікі народнай студыі “Пушысцікі”, студый “Чароўны квадрат” і “Куфэрак” цэнтра эстэтычнага выхавання, а салодкія пачастункі дзецям падрыхтаваў калектыў названай установы культуры.

 

Станоўчыя эмоцыі ад гэтай сустрэчы атрымалі і выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку, і самі госці. Цяпло душы прыемна не толькі адчуваць, але і ім дзяліцца.

 

Таццяна ШАРШНЁВА. Фота прадстаўлена Ірынай РЭУТ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 71 queries