Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Вілейскай раённай цэнтральнай бібліятэкі запрашае ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднай зямлі, на прэзентацыю кнігі Міхаіла Міхалевіча «Вялікія дрэвы Павілля». Гэтае выданне — дань павагі найстарэйшаму вязу Беларусі, што расце ў вёсцы Талуі Маладзечанскага раёна.
Даведайцеся пра лёс легендарнага дрэва і гісторыю роднай зямлі. Сустрэча адбудзецца 27 лістапада ў 12.00. Наш адрас: вул. Вадап’янава, 21. Уваход вольны

Visited 40 times, 40 visit(s) today
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов







