Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вілейскі касцёл Узвышэння святога Крыжа адзначыў 25-годдзе сваёй рэкансэкрацыі

У дадзеным кантэксце  нязвыклае  для нашага моўнага абыходжання слова «рэкансэкрацыя» азначае паўторнае пасвячэнне. Сапраўды, роўна 25 год таму біскуп Тадэуш Кандрусевіч правёў сваю імшу ў адноўленым да новага жыцця храме. Віляйчане памятаюць, як з касцёла, у якім узносілі Небу свае малітвы іх продкі, тагачасныя ўлады зрабілі склад тавараў шырокага попыту. Векавыя муры трымалі патрэбны тэмпературны рэжым, адыгрываючы ролю прыроднага халадзільніка. Як не хочацца нават у думках вяртацца да тых змрочных часоў, да духоўнай людской занядбаласці – вынікам культу ваяўнічага атэізму…

У мінулую нядзелю храм і яго вернікі ў адзіным парыве ўрачыстасці святкавалі гадавіну свайго вяртання. Да вытокаў веры, да традыцый Бацькаўшчыны,  да пасціжэння ісціны, якую нясе ў сабе хрысціянства. Узнаўляліся падзеі, што гэтаму паспрыялі, ушаноўвалася памяць людзей, што вялі сапраўднае змаганне за аднаўленне святыні ў яе першастворанай выяве. Ва ўрачыстай цырымоніі, яна папярэднічала святочнай Літургіі, выступілі сведкі тагачасных падзей. З кранаючым расказам пра тое,  як усё гэта дзеялася, наколькі настойлівымі былі ў сваіх намаганнях першапраходцы, што ініцыявалі працэс аднаўлення святыні.
Храм умее спраўляць урачыстасці, умее годна і кідка несці сваё аблічча, закліканае служыць мэтам згуртавання вернікаў вакол ідэі хрысціянскага веравызнання, яго прынцыпаў, занатаваных яшчэ ў старым Запавеце.  Дзесяць настаўленняў Боскіх многія памятаюць з часоў свайго дзяцінства, яны заўладалі нашай свядомасцю разам з  малітоўнай навукай мацярок і бабуль, ахопленых жаданнем даць сваім нашчадкам своеасаблівую лоцманскую карту для блукання па бурным жыцейскім моры. Аб дзесяці Боскіх запаведзях нагадаў прысутным і біскуп Юрый Касабуцкі падчас святой літургіі. Навука тая простая і зразумелая кожнаму і можа скласці аснову маральнага кодэксу любога грамадства, незалежна ад веравызнання яго грамадзян. Як ніколі актуальна гучыць сёння ў палыхаючым свеце заклік усявышняга «не забі!» Толькі б чуў яго чалавек… Храм і ёсць тое месца, дзе фарміруецца высокая духоўная энергетыка, што выпраменьвае існасць Боскага слова. Вілейскаму касцёлу, зазначыў біскуп Юрый Касабуцкі, пашчасціла тым, што ён не быў разбураны і татальна знішчаны.  Як гэта здарылася з некаторымі іншымі храмамі рознай канфесійнай прыналежнасці. Толькі «бачнае можа быць разбурана, але ніхто не пазбавіць чалавека таго нябачнага, што жыве ў яго сэрцы», – прывёў біскуп выказванне аднаго з паслядоўнікаў Хрыста. І з тым нябачным, што заставалася ў чалавеку як сімвал яго зямнога прызначэння і перадавалася з пакалення ў пакаленне, сабраліся вернікі на ўрачыстасць рэкансэкрацыі сваёй святыні. Будзем спадзявацца, з сэрцамі, напоўненымі любоўю, завешчанай нам Хрыстом. Гэта спадзяванне выказаў і біскуп Юрый Касабуцкі, знаёмы  парафіянам па колішняй службе ў нашым касцёле. Прамоўца гаварыў аб выкліках сучаснай цывілізацыі, якія рушаць Боскія запаведзі, і шляхах супрацьстаяння ім, вызначаных для нас Збаўцам.
Працэсія Божага Цела прайшла пасля Літургіі па гарадскіх вуліцах. Харугві, кветкі, малітоўныя  песнапенні – святочная  атрыбутыка дабаўляла ўрачыстасці гэтаму знамянальнаму ў жыцці храма дню. Пад благаславенне біскупа людзі схілялі калені. І чыстай радасцю прыняцця Бога свяціліся людскія вочы.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 189 queries