Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вілейскі «Карагод» пабываў у Салігорску

ЗІМОВЫ БАЛЬ

Чатыры гадзіны – як імгненне: “Карагод” – у карагодзе

Вілейскі «Карагод» пабываў у Салігорску – там у мясцовым педагагічным каледжы адбыўся зімовы баль для моладзі

– Гэта чацвёрты баль у Салігорску, у якім удзельнічаюць танцоры “Карагоду”, – адзначае кіраўнік калектыва Ірына Новік. – “У саюзе веры, надзеі і любові” – так называлася мерапрыемства, якое бяззменны кіраўнік праграмы і арганізатар баляў Антоній Гапановіч пастараўся зрабіць максімальна бяспечным, улічваючы няпростае эпідэміялагічнае становішча.

Атмасфера свята была ўрачыстай, хвалюючай і па-сапраўднаму добрай ад таго, што кожны ўдзельнік гэтай цікавай дзеі падзяліўся часцінкай сваёй душы. Чатыры гадзіны праляцелі нібыта адно імгненне. Праграма складалася з дзвюх аддзяленняў, каб танцоры маглі крышку адпачыць і падзяліцца ўражаннямі.

Усяго ў праграме было дваццаць танцаў, некаторыя з іх ўдзельнікі вывучалі проста на танцполе. Вілейку на балі прадстаўлялі Андрэй Валковіч, Вераніка Пажыган, Ілля Собаль, Кацярына Комель, Герман Качаноўскі, Анастасія Рабчыц, Ілля Новік і Анастасія Маліноўская – для ўсіх навучэнцаў гімназіі №2 гэта быў дэбют. Удзельнікі ансамбля танца “Карагод” выканалі два канцэртных танца і правялі майстар-клас.

Канечне, усе спачатку хваляваліся, а ў выніку ўсё атрымалася менавіта так, як і задумвалася – і спадабалася!

Таццяна ШАРШНЁВА. Фота прадстаўлена Ірынай НОВІК

 

 

 

 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 143 queries