Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Упаў. Страціў прытомнасць. Гіпс.

На экстрэмальную (фота, на жаль, не можа поўнасцю перадаць гэта), аблюбаваную многімі крутую гару, што ля Рэчак, людзі прыязджаюць за вострымі адчуваннямі, за адрэналінам, а ад’язджаюць, здараецца, з ранамі ды пераломамі. Гадоў колькі назад тут атрымала сур’ёзную траўму пазваночніка, якая дае пра сябе знаць і зараз, адна знаёмая маладзіца. Яшчэ адной кабеце ўжо старэйшага ўзросту пашанцавала —  ляцела з гары ў дрэва, аднак, на шчасце, абышлося без дапамогі ўрачоў. І вось — сёлетняе здарэнне: жанчына з гэтай гары трапіла ў бальніцу з чэрапна-мазгавой траўмай і пераломамі. Такія вось невясёлыя вынікі такога, здавалася б, вясёлага і карыснага адпачынку. А ўсё з-за таго, што нярэдка мы пераацэньваем свае магчымасці, не зважаем на небяспеку, не бачым відавочнага. І, галоўнае, забываемся, што на нас глядзяць дзеці. Ці навучылі мы іх правілам бяспекі ў час зімовых гульняў?  Як сведчыць невясёлая статыстыка, сцвярджальны адказ могуць даць не ўсе…

 

Ірына БУДЗЬКО/ фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 146 queries