У Беларусі вызначаны пераможцы і лаўрэаты конкурсу «Лепшы прадпрымальнік 2010 года» ў 16 намінацыях, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Адпаведны ўказ нумар 307 «Аб пераможцах і лаўрэатах рэспубліканскага конкурсу «Лепшы прадпрымальнік 2010 года» Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 ліпеня.
Лепшым прадпрымальнікам у сферы вытворчасці спажывецкіх тавараў прызнана ЗАТ «Вітэкс» (Мінск), у сферы вытворчасці прадуктаў харчавання — СТАА «Арамацік» (Дзяржынск).
Пераможцам у намінацыі «Лепшы прадпрымальнік у сферы вытворчасці тавараў прамысловага прызначэння» стала ТАА «Біяком Тэхналогія» (Гродна), а ў намінацыі «Лепшы прадпрымальнік у сферы будаўнічай дзейнасці» — ТАА «Мемпэкс» (Мінск).
У сферы грамадскага харчавання лепшым прызнана ТАА «Новы Альянс» (Мінск), у сферы аптовага і рознічнага гандлю — ТАА «Дыямантпрам» (Мінск).
СТАА «Лекфарм» (Лагойск) стала лепшым прадпрымальнікам у сферы медыцынскай дзейнасці.
Лепшым прадпрымальнікам — арганізацыяй з замежнымі інвестыцыямі названа ЗПУВП «Кока-Кола Бэўрыджыз Беларусь» (пас. Калядзічы).
У намінацыі «Лепшая сялянская (фермерская) гаспадарка» перамагла сялянскае гаспадарка «Версія» з вёскі Шчэпічы Клецкага раёна Мінскай вобласці.
Індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Кучаравенка з Мінска стаў лепшым у сферы аказання паслуг.
У сферы аказання фізкультурна-аздараўленчых паслуг званне пераможцы атрымаў індывідуальны прадпрымальнік Дзмітрый Аляхновіч з вёскі Абяроўшчына Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
ТДА «Віаполь» з Мінска прызнана лепшым у сферы турызму.
Камунальнае інфармацыйна-кансультацыйнае УП «Наваполацкі цэнтр прадпрымальніцтва і нерухомай маёмасці» названы пераможцам у намінацыі «Лепшы суб’ект інфраструктуры падтрымкі і развіцця прадпрымальніцтва».
Прыватнае транспартна-экспедыцыйнае УП «Інтэртрансэкспедыцыя» з Дзяржынска стала лепшым прадпрымальнікам-экспарцёрам.
У намінацыі «Лепшы прадпрымальнік — арганізатар новых рабочых месц» пераможцам названа СТАА «Контэ Спа» з Гродна.
Гэтым жа ўказам Дзмітрый Аляхновіч, які на працягу трох гадоў (2008-2010) быў пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Лепшы прадпрымальнік года», узнагароджаны дыпломам «Ганаровы прадпрымальнік».
БелТА







