Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Той, хто ідзе наперадзе

У беларускіх піянераў – юбілей: дваццацігоддзе з дня ўтварэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Каля трох з паловай тысяч юных віляйчан носяць зараз гэта ганаровае званне. Яны разумеюць, што піянер – гэта той, хто ідзе наперадзе, смела глядзіць у будучыню і ўносіць сваю лепту ў будаўніцтва заўтрашняга дня.

SSA522581– Патрыятычнае і грамадскае выхаванне, творчае развіццё, цімураўскі рух, дапамога дзецям з асаблівасцямі развіцця і пажылым – гэта толькі частка таго, чым займаецца наша піянерыя, – адзначыла старшыня Вілейскага раённага савета ГА «БРПА» Алена Васілевіч.
З юбілейнай датай піянераў Беларусі павіншаваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. У віншаванні адзначана, што, «захоўваючы лепшыя традыцыі савецкай піянерыі, авеяныя духам сяброўства, рамантыкі, добрых спраў, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя стала сучаснай, дынамічнай, прывабнай больш як для паўмільёна дзяцей, якія сёння з’яўляюцца яе членамі».
Быць патрыётамі роднай зямлі, старанна вучыцца, быць сумленнымі, справядлівымі, спагадлівымі заклікаў піянераў Прэзідэнт і пажадаў юным здароўя і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 188 queries