Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

16 сентября, в четверг – Единый день информирования
Темы:

1. Последний год пятилетки: выполнение решений третьего Всебелорусского народного собрания (предварительные итоги работы народного хозяйства Республики Беларусь в 2006-2010 гг.).
2. Информация по подготовке к эпидсезону по гриппу и ОРИ 2010-2011 гг.

* * *

Павялічэнне пенсійнага ўзросту не плануецца
Пенсійны ўзрост у Беларусі павялічваць не плануецца. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 13 верасня на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанідам Козікам, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Каменціруючы чуткі аб магчымым павелічэнні пенсійнага ўзросту ў краіне, кіраўнік дзяржавы заявіў, што «размова пра гэта не ідзе».
Прэзідэнт цікавіўся функцыянаваннем кантрактнай сістэмы найму. Паводле слоў кіраўніка ФПБ, з прыняццем рашэння аб магчымасці пераходу работнікаў з працоўнага кантракта на доўгатэрміновы або бестэрміновы працоўны дагавор спыніліся спекуляцыі на гэту тэму. Цяпер добрасумленныя працаўнікі самі могуць выбраць найбольш прымальныя для сябе ўмовы найму на работу.

Нашы даходы ўзраслі
Паводле аператыўных даных, у студзені-ліпені бягучага года рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ўзраслі на 10,1 працэнта ў параўнанні са студзенем-ліпенем 2009 года. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Прагнозны паказчык на 2010 год па росту рэальных грашовых даходаў насельніцтва – на 14-15 працэнтаў.


Перамагло «Музыкі святло»
Прадстаўніком Беларусі на VIII міжнародным дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2010» стаў Данііл Казлоў з горада Жабінка Брэсцкай вобласці. Імя канкурсанта было названа ў прамым эфіры Першага канала, які трансліраваў фінальны адборачны канцэрт са студыі Белтэлерадыёкампаніі.
Па выніках галасавання журы і гледачоў,песня «Музыкі святло» ў выкананні Данііла набрала вышэйшую колькасць балаў – 24. Сімвал першынства – бліскучая статуэтка зоркі – знайшоў свайго ўладальніка. Словы старшыні судзейскай калегіі,народнага артыста Беларусі Васіля Раінчыка,перад пачаткам выступлення аб шчаслівым нумары аказаліся прарочымі для Данііла Казлова.
На другім радку мінчанка Эвеліна Лашук з «Дзядуліным хітом». Трэцюю пазіцыю заняла Юлія Атрошчанка з песняй «Купала» (Мазыр). Усяго 11 юных беларускіх зорачак змагаліся за права выйсці на сцэну дзіцячага «Еўрабачання», якое пройдзе 20 лістапада ў Мінску.
БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries