Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Стаўкі па льготных крэдытах на будаўніцтва жылля плануюць зменшыць да 1% гадавых

Стаўкі па льготных крэдытах на будаўніцтва жылля для жыхароў малых гарадоў Беларусі плануюць зменшыць з 5 працэнтаў да 1 працэнта гадавых.
Віцэ-прэм’ер растлумачыў, што для дадатковага стымулявання жыллёвага будаўніцтва ўрадам падрыхтаваны і накіраваны на разгляд кіраўніка дзяржавы прапановы па зніжэнню з 5 працэнтаў да 1 працэнта платы за карыстанне і павелічэнню з 20 да 40 гадоў тэрміну пагашэння льготных крэдытаў для жыхароў населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва да 50 тыс. чалавек, а таксама такіх гарадоў, як Кобрын, Слуцк, Рэчыца і Светлагорск. «Накіравана таксама прапанова па апераджальнаму льготнаму крэдытаванню дзяржзаказчыкаў да фарміравання арганізацыяй-забудоўшчыкам у памеры да 50 працэнтаў ад каштарыснага кошту будаўніцтва з далейшым пераводам доўгу на грамадзян, а таксама льготнаму крэдытаванню дзяржзаказчыкаў для перспектыўнага праектавання жылых дамоў», — паведаміў ён.
Аналізуючы дынаміку развіцця беларускай будгаліны Віктар Бура адзначыў, што сітуацыя застаецца стабільнай. У той жа час захоўваюцца праблемы ў знешнеэканамічнай дзейнасці. Віцэ-прэм’ер нагадаў, што на нарадзе вясной 2010 года кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача забяспечыць у 2010 годзе экспарт будпаслуг у аб’ёме не менш як $300 млн., а ў 2011 годзе — $600 млн. «Задача, безумоўна, не з лёгкіх, — сказаў Віктар Бура. — Фактычна неабходна ў 2010 годзе значна павялічыць аб’ёмы ў параўнанні з базай 2009 года». І ў гэтай сітуацыі прыярытэтам для беларускай эканомікі з’яўляецца выхад на рынкі краін далёкага замежжа. Спецыялісты будкомплексу Беларусі актыўна асвойваюць гэтыя рынкі ў Венесуэле, Іраку, Туркменістане, Лівіі. Прадаўжаюць працаваць беларускія трэсты і ў Расіі.

БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries