Спецыяльныя трансляцыі запланаваны на свята Уваскрэсення Хрыстовага, якое ў гэтым годзе адзначаецца ў адзін дзень усімі хрысціянскімі канфесіямі, у эфіры тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
22 красавіка ў 22.15 тэлеканал «Лад» пакажа трансляцыю Хрэснага Ходу з Рымскага Калізея з удзелам Папы Бенядзікта ХVI.
23 красавіка ў 21.40 Першы тэлеканал пачне прамую трансляцыю святочнага богаслужэння на Уваскрэсенне Хрыстова ў Мінскім архікафедральным касцёле Прасвятой Дзевы Марыі.
У 23.40 таксама ў прамым эфіры Першы пакажа святочнае богаслужэнне ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы.
24 красавіка ў 08.35 на Першым — Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на свята Уваскрэсення Хрыстовага. У 08.45 у эфіры канала выйдзе Слова Мітрапаліта Філарэта на свята Уваскрэсення Хрыстовага.
У гэты ж дзень у ранішнім эфіры тэлеканала «Лад» выпускі праграм «Благавест» і «Мір вашаму дому» таксама будуць прысвечаны Вялікадню. У 17.00 «Лад» пакажа велікоднае Пасланне і Благаславенне «Гораду і Свету» з Ватыкана Папы Бенядзікта ХVI.
Велікодныя пасланні і богаслужэнні пакажа таксама спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь-ТБ».
БелТА
Спецыяльныя трансляцыі запланаваны на Вялікдзень
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







