У Беларусі падрыхтаваны праект указа аб павышэнні з 1 лістапада стыпендый навучэнскай моладзі ў 1,3 раза. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур 9 лістапада на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.
Намеснік міністра нагадаў, што ў бягучым годзе стыпендыі павялічваліся двойчы. Цяпер памер стыпендыі складае ад Br113 тыс. да Br182,1 тыс.
БелТА
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов







