У многіх арганізацыях Беларусі ў хуткім часе пачнецца чарговая атэстацыя рабочых месц па ўмовах працы. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валяр’ян Кароль 9 лістапада на online канферэнцыі «Актуальныя пытанні правядзення атэстацыі рабочых месц па ўмовах працы і прадастаўлення кампенсацый за работу з асаблівымі ўмовамі працы», якая праходзіла адначасова на сайтах БЕЛТА і Мінпрацы і сацабароны.Намеснік міністра адзначыў, што ў некаторых арганізацыях ствараюцца рабочыя месцы або змяняюцца ўмовы працы на ўжо існуючых у сувязі з укараненнем новых тэхналагічных працэсаў. «Таму ў адпаведнасці з заканадаўствам наймальнік абавязаны забяспечваць правядзенне атэстацыі на тых рабочых месцах, дзе работнік заняты са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы поўны рабочы дзень, — сказаў Валяр’ян Кароль. — Няякаснае правядзненне атэстацыі прыводзіць да недакладнай ацэнкі ўмоў працы».
Немэтазгодна пачынаць атэстацыю з навучання членаў атэстацыйнай камісіі. Трэба фарміраваць у арганізацыі неабходную для правядзення атэстацыі нарматыўную прававую базу і арганізаваць яе вывучэнне. Для таго каб пачаць гэту работу, наймальнік выдае загад, у адпаведнасці з якім зацвярджаецца склад атэстацыйнай камісіі арганізацыі, вызначаюцца яе паўнамоцтвы, назначаюцца старшыня атэстацыйнай камісіі і асоба, адказная за вядзенне і захаванне дакументацыі па атэстацыі. Пры неабходнасці ствараюцца атэстацыйныя камісіі ў структурных падраздзяленнях. Абавязкова павінны ўстанаўлівацца тэрміны і графік правядзення работ па атэстацыі ў арганізацыі (структурных падраздзяленнях).
Вынікі атэстацыі з’яўляюцца падставай для ўстанаўлення кампенсацыі па ўмовах працы. Валяр’ян Кароль падкрэсліў, што расходы арганізацыі, звязаныя з прадастаўленнем кампенсацый работнікам па ўмовах працы, уключаюцца ў сабекошт прадукцыі (работ, паслуг).
БелТА







