Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Памяццю трымаецца жыццё

Рэдакцыя газеты «Шлях перамогі» напрыканцы года падводзіць вынікі свайго традыцыйнага конкурсу. Чытачы раёнкі памятаюць, што яго лаўрэатамі былі ўжо самыя розныя людзі – кіраўнік сельгаскааператыва, жывёлавод і краязнавец, мастак і ўрач. Для кожнага з іх год прайшоўшы стаў нейкім чынам лёсавызначальным, знакавым, адметным. Не толькі ў асабістым плане. Журы конкурсу, як правіла, акцэнтавала ўвагу на грамадскай значнасці дасягненняў, учынкаў і дзеянняў прэтэндэнтаў на званне чалавека года. Ва ўмовах конкурсу не адбылося змен. Патрабаванні тыя ж,падыходы – таксама. Паважаныя чытачы, дасылайце свае прапановы наконт мажлівых прэтэндэнтаў. Пішыце. Тэлефануйце. Змяшчайце іх на нашым сайце пад рубрыкай «Каментарыі», а таксама ў электроннай пошце.Тэлефоны: 5-52-63, 5-48-01.


Спяшайцеся. Часу засталося нямнога. Сёння ж, згодна шматлікіх звяртанняў у рэдакцыю, мы публікуем нарыс пра кандыдата на лаўрэата конкурсу, архітэктара, члена Саюза архітэктараў Беларусі Анатолія Капцюга.

«Горад – тварэнне архітэктара. Горад вечны. Ён – карабель і вязе людзей, аб’яднаных агульнай справай».
Антуан дэ Сэнт Экзюперы.

IMGA7714Ведаеце, пра што я іншым часам мару? Каб на вілейскім радзільным доме некалі з’явілася мемарыяльная дошка з надпісам «Тут нарадзіўся Анатоль Капцюг». За шкельцамі акуляраў пабліскваюць жвавыя зайчыкі ў гарэзлівых вачах. А позірк – дапытліва патрабавальны: адразу ацаніла суразмоўца гумар па вартасці? Ці пераварвае пачутае марудна і пакутна, не раўнуючы, як абцяжараны страўнік нязвыклую ежу? Упэўніўшыся, што і ў мяне з гумарам усё ў парадку, Анатоль Іванавіч Капцюг задаволена пасміхаецца: Вы пра мяне лёгка пішыце, весела. Бо сам я чалавек увогуле вясёлы. Жыццё трэба прымаць такім, як ёсць. І радавацца таму, што Богам дадзена…  (Працяг у №242-243 на стар.2)

Марыя КУЗАЎКІНА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 188 queries