Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Адкуль пачынаюцца рэкі малочныя?

У мінулую пятніцу ў раёне прайшоў Дзень жывёлавода.Па адным з маршрутаў разам з вядучым спецыялістам ідэалагічнага аддзела райвыканкама Веранікай Гайчук
выехаў і журналіст «раёнкі»


IMG_0914Гэта ў далёкія савецкія часы слава пра саўгас «Любань» распаўсюджвалася на ўвесь магутны Саюз. Любанцам па-добраму зайздросцілі. А што ж, пашанцавала людзям жыць і працаваць у славутай гаспадарцы…

З тае пары змянілася вельмі многае, і сёння любанцаў, бадай, ужо нічога не вылучае з кагорты гэтакіх жа працаўнікоў палёў і ферм з іншых гаспадарак Вілейшчыны. Больш таго, у некаторыя перыяды гаспадарка была ў даволі няпростым становішчы. Што і казаць, цяжка і сёння, аднак у апошні год, як адзначаюць самі працаўнікі «Новай Любаніі», з’явілася ўпэўненасць, што справы ў СВК пойдуць лепш.IMG_0917
IMG_0919Не сакрэт, што ў дасягненнях жывёлаводаў велізарную ролю мае належная выканальніцкая дысцыпліна, якая прадугледжвае асаблівы, вельмі адказны падыход да справы. Што і казаць, даяркі-нядбайліцы на фермах гаспадарак раёна яшчэ не рэдкасць. І здараецца, замяніць іх няма кім. Фермы СВК «Новая Любанія» гэта праблема таксама не мінула… (Працяг у №242-243  на стар.3)

Ірына БУДЗЬКО
На здымках:
працаўнікі малочнатаварных ферм СВК “Новая Любанія”.
Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 189 queries