Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Дажынкі Вілейшчына будзе святкаваць у вызначаны дзень і час

Гэты надпіс на фасадзе вілейскага Палацы культуры ўжо не пакідае сумленняў: дажынкі Вілейшчына будзе святкаваць у вызначаны дзень і час. А разам з ёю – і ўся Міншчына. А сённяшняя напружанасць – дарожная тэхніка сярод гарадскіх кварталаў і ўздоўж дарожных трас, рабочыя ў спецвопратцы –  сведчыць, што абласны фестываль-кірмаш пройдзе ў камфортным, загадзя падрыхтаваным да яго асяроддзі.

Пэўныя штрыхі ў гэту камфортнасць унеслі службы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у прыватнасці, участак энергазабеспячэння, які ўзначальвае Уладзімір Занкавіч. Электрамантажнікамі заменены апоры паветраных электраліній на вуліцах 17 Верасня, Савецкай, 1 Мая, Шубіна, дзвюх гарадскіх плошчах. Усюды ўстаноўлены светадыёдныя ліхтары з энергазберагаючымі лямпамі.
Кабельную лінію пад аналагічныя апоры пракладвалі камунальнікі і ўздоўж перыметра Палаца культуры. За гэтай работай і заспеў іх наш фотакарэспандэнт.
Гэта што тычыцца перамен матэрыяльнага парадку. Пра культурную праграму, якую рыхтуюць да фестывалю вілейскія артысты, нам расказала дырэктар Палаца культуры Алеся Высоцкая:
– Наша праграма будзе арганізавана на цэнтральнай плошчы горада, на галоўнай яго канцэртнай пляцоўцы. Напоўненае гумарам, жартамі, песнямі прадстаўленне на тэму сватаўства па-вілейску, безумоўна, знойдзе сваіх удзячных прыхільнікаў. Героі сюжэту пройдуць свайго роду кастынг перад заможнай нявестай-віляйчанкай. Няўдалыя жаніхі па традыцыі атрымаюць гарбуза. Каму ж пашчасціць заслужыць схільнасць нявесты? Сюжэт захоўвае інтрыгу.
Падчас прадстаўлення прагучаць вясельныя песні нашых бабуль, адноўленыя збіральнікамі фальклору. А ўвогуле ўсе знакамітыя творчыя калектывы Вілейшчыны прымуць удзел у праграме на галоўнай канцэртнай пляцоўцы.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА




Visited 10 times, 1 visit(s) today
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 232 queries