Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

БІБЛІЯТЭЧНАЯ ТВОРЧАСЦЬ

Май – гэта той месяц, які зноў і зноў вяртае ўсіх нас у гераічнае мінулае Айчыны. Менавіта ў гэты час адбываюцца сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, рамантуюцца помнікі, прыбіраюцца месцы пахавання ахвяр фашызму, ушаноўваецца памяць аб тых, хто аддаў жыццё за шчасце будучых пакаленняў. Магчыма, гэта і пафасныя словы, але выхаваць цвёрдую веру, патрыятызм, гонар за сваю радзіму – гэта адна з найгалоўнейшых задач сям’і, устаноў культуры, адукацыі. Таму штогод у кожным куточку Беларусі, у тым ліку і на Вілейшчыне, адбываюцца мерапрыемствы прысвечаныя Дню Перамогі.
У 2010 годзе Мінская абласная бібліятэка аб’явіла фестываль бібліятэчнай творчасці “65 добрых спраў да 65-годдзя Перамогі”. У ім прынялі актыўны ўдзел і публічныя бібліятэкі раёна. За мінулыя гады бібліятэкарамі раёна быў сабраны цікавы матэрыял аб ветэранах-земляках, зараз бібліятэчныя краязнаўчыя дасье папаўняюцца звесткамі аб так называемых “усходніх рабочых”, людзях, вывезеных фашыстамі прымусова на работу у Германію, дзецях вайны. Фестываль з’явіўся добрым штуршком для таго, каб стварыліся мультымедыйныя праекты Людвіноўскай сельскай бібліятэкі аб ветэранах РУП “Першы Беларускі” і Ізбіноўскай сельскай бібліятэкі “Іх імёнамі названы вуліцы нашага горада”. Цэнтральная бібліятэка падрыхтавала мультымедыйны праект і фотаальбом аб сестрах-партызанках “Тры сястры – тры партызанкі ў сямейным альбоме” Рогач. У гарадскім філіяле №1 сабраны і выдадзены матэрыял аб ветэране Сыраватка П.І. і сям’і Мартынавых ў выданні “Яны вярнуліся пераможцамі”, у гарадскім дзіцячым філіяле №2 сабраны цікавы матэрыял аб аб дзецях вайны, вязнях канцэнтрацыйных лагераў “Вайна і ўкрадзенае дзяцінства”. Гутаркі Кутаса М.С. з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны сталі асновай брашуры “Сведчаць землякі”. Усе гэтыя носьбіты інфармацыі маюць не толькі інфармацыйную каштоўнасць, але і духоўную. Найгалоўнейшае іх прызначэнне – захаваць памяць аб земляках-патрыётах.
Ганна ГЕРКО,
загадчыца аддзела бібліятэчнага
маркетынгу раённай бібліятэкі

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries