Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Беларускія аграрыі пасеялі раннія яравыя больш чым на 65 працэнтах запланаваных плошчаў

Па дадзеных Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, на 15 красавіка раннія яравыя (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) у краіне былі пасеяны на плошчы амаль у 500 тысяч гектараў. Большую палову з запланаваных 150 тысяч гектараў на гэту дату засеялі і працаўнікі вёскі сталічнай вобласці.

Важнымі вясновымі клопатамі жывуць у гэты час і аграрыі Вілейшчыны. На 15 красавіка было засеяна 5909 гектараў (70 працэнтаў) з 8460 (без уліку кукурузы, грэчкі і проса), якія плануецца засеяць раннімі яравымі.

Тры гаспадаркі – ААТ «Нарачанскія зоры», філіял «Юнік-агра» і сортавыпрабавальная станцыя – ужо закончылі сяўбу. Блізкія да яе завяршэння аграрыі філіяла «Бубны» УП «Мінгаз», якія засеялі на 15 красавіка 89 працэнтаў плошчаў, і СУП «Усходні-агра», дзе на гэты дзень было 80 працэнтаў.

Акрамя сяўбы, у гаспадарках Вілейшчыны выконваюцца і іншыя важныя для гэтай пары работы: падкормка азімых збожжавых, рапсу, шматгадовых траў.

Ірына БУДЗЬКО/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 143 queries