Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вилейский Дворец культуры поздравил праздничным концертом всех женщин

Калі спяваюць жанчыны, на сцэне, здаецца, расцвітаюць кветкі. Напэўна, такім адчуваннем жылі ўдзельнікі святочнага канцэрта, што адбыўся напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў вілейскім Палацы культуры. Па традыцыі, большасць гледачоў склалі прадстаўніцы «слабай» палавіны насельнікаў горада.

Звыклым чынам гэта азначэнне мы заключаем у двукоссе. Бо паспрачацца з яго двухсэнсоўнасцю жаночы пол мае поўнае права. Дзякуючы канстытуцыйным паўнамоцтвам, згодна якіх жанчынам забяспечваецца прадастаўленне роўных з мужчынамі магчымасцей у атрыманні адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі, у працы і службовым росце і гэтак далей. «Слабай» палавіне гарантуецца права на яе духоўнае, маральнае і фізічнае развіццё.
Развіваючы тэму, старшыня райвыканкама Віктар Кот перавёў яе ў кантэкст прыкметнай ролі жанчыны ў развіцці вілейскага краю. Яе ўклад тым важкі, што ён грунтуецца на духоўных пачатках, на эмацыянальнасці жаночага сэрца, якому пад сілу любая ноша. Нярэдкія выпадкі, калі жанчына адыгрывае ў калектыве ролю лідара, з якой без ваганняў пагаджаюцца мужчыны.
Гістарычна, мы ведаем, свята з’явілася як дзень згуртавання жанчын у барацьбе за роўнасць правоў і эмансіпацыю. Сучасны свет спакваля згладжвае яго палітычны падтэкст. Гендарная палітыка Беларусі, напрыклад, калі меркаваць хоць бы па індэксу прысутнасці жанчын у органах дзяржаўнай улады, сведчыць аб прадвызначанай Канстытуцыяй роўнасці палоў. І сёння не гэта праблема хвалюе прыгожую палавіну. Яе заклапочанасць – лёс дзяцей, светлы, агораны бацькоўскім клопатам і дзяржаўнымі гарантыямі. Пазітыўныя змены ў дэмаграфічнай сітуацыі – гэта вынік схільнасці кіраўніка дзяржавы да дабрабыту шматдзетных сем’яў, да іх прыстойнага ўкладу жыцця.
Нядаўна ў бальніцы (усе мы не без хвароб) давялося пазнаёміцца з дзвюма прыемнымі дзяўчатамі, маладымі маці. Адна ўжо мае трох дзетак. Другая яшчэ чакае трэцяга. Па медыцынскаму прагнозу – хлопчыка. Што ўразіла, дык гэта аптымістычны настрой маладых маці. Адсутнасць скептыцызму да заканадаўчых навацый, уласцівых старэйшым пакаленням. Я маю на ўвазе тыя сацыяльныя моманты, якія сёння гарантаваны маладым сем’ям, што і ў складаны час рашаюцца на напружваючы подзвіг бацькоўства. І, няхай прабачаць мяне мужчыны, вызначальную роль яго, у абсалютнай большасці выпадкаў, бярэ на сябе жанчына-маці.
«Мы высока цэнім ваш актыўны ўдзел у справах краіны, неацэнны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення, захаванне традыцый і маральных каштоўнасцей». – Нездарма менавіта гэтымі словамі завяршыў Прэзідэнт Беларусі святочнае віншаванне з Днём жанчын, адрасаванае сваім суайчынніцам.
Марыя КУЗАЎКІНА.

Фото Алексея КАМИНСКОГО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 174 queries