105 гадоў таму, 8 лютага 1921 года, нарадзіўся класік беларускай літаратуры, драматург, публіцыст Іван Мележ.

Святло асобы народнага пісьменніка Беларусі засталося не толькі на старонках яго кніг, але і ў памяці блізкіх. Творы Івана Мележа атрымалі сусветнае прызнанне і перакладзены на многія мовы.
З асаблівай сілай талент Івана Паўлавіча раскрыўся ў трылогіі «Палеская хроніка». Гэта галоўны яго твор аб блізкім і дарагім пісьменніку родным краі, у які ён уклаў усе свае сілы, усю душу.
Заслугі Мележа былі адзначаны шматлікімі ордэнамі і медалямі, а таксама Ленінскай прэміяй і Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.
Peramoga.by
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов








