Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У Шылавiцкiм дзіцячым садку святкавалі Дзень маці

У Шылавiцкiм дзіцячым садку ўжо стала добрай традыцыяй святкаванне светлага дня – Дзень маці. Бо для дашкольнай установы гэты дзень — яшчэ адна нагода зладзіць для дзяцей, іх мам і бабуль свята, сказаць «дзякуй» нашым мамам, падарыць ім цёплыя шчырыя словы, зноў і зноў паўтарыць як моцна мы іх любім. 14 кастрычніка ў дзіцячым садку лунаў дух свята. Мамы і бабулі прыйшлі прыбраныя загадзя да пачатку, чакалі сваіх юных артыстаў. Дзеці з рознаўзроставай групы «Званочкі» вельмі хваляваліся перад сваім выступам і з трапятаннем чакалі пачатку свята.

Свята пачалося ў вельмі цёплай і сяброўскай атмасферы , бо заўсёды прыемна, калі можна стварыць адзін для аднаго добры настрой і правесці час весела і па-дамашняму. Дзецi выканалі кранальны танец пад песню «Мама – першае слова», які шчыра парадаваў гасцей свята. Нашыя выхаванцы спявалі песні, расказвалі вершы, праз якія перадалі словы падзякі і любові да матуль.

Займальныя конкурсы «Курачка Рабка», «Казачны», «Венiкбол» падарылі і дзецям, і мамам шчаслівыя хвіліны сумеснай дзейнасці. Усе мамы і дзеткi аказаліся вельмі добрым гаспадынямі і з лёгкасцю справіліся з усімі заданнямі.

У канцы свята са словамі віншаваннямі выступіла загадчыца дзіцячага сада Варановіч Алена Мікалаеўна.

Хочацца падзякаваць усім мам за ўдзел у свяце, за ўвагу да дзяцей, за святочны настрой.

Алена Сiльвановiч, выхавацель

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 144 queries