ЦВК Беларусі запрасіў калег з Расіі і Літвы назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі. Аб гэтым 5 лістапада паведаміла журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.«Накіроўваючы свайму расійскаму калегу (Уладзіміру Чураву. – Заўвага БЕЛТА) віншаванне з Днём народнага адзінства, я адначасова запрасіла яго ўдзельнічаць у назіранні за выбарамі», – расказала Лідзія Ярмошына. Акрамя таго, запрашэнне накіравана ў ЦВК Літвы, паколькі гэта структура запрасіла, у сваю чаргу, Беларусь удзельнічаць у назіранні за мясцовымі выбарамі. На наступным тыдні ЦВК Беларусі накіруе запрашэнні і ў цэнтрвыбаркамы іншых краін.
Згодна з выбарчым заканадаўствам Беларусі, правам запрашаць замежных наглядальнікаў на выбары валодаюць Прэзідэнт, Палата прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Савет Міністраў, МЗС і Цэнтрвыбаркам. Місія наглядальнікаў СНД пачала ўжо работу ў Беларусі. Прыбыццё групы міжнародных наглядальнікаў АБСЕ чакаецца ў бліжэйшыя дні. БелТА
Запрошаны калегі з Расіі і Літвы
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







