Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

“Лістапад” прывітаў Прэзідэнт

У прывітанні ўдзельнікам XVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю, які адкрыўся 5 лістапада ў Маскве, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка зазначыў: “З’яўляючыся амаль равеснікам нашай маладой, незалежнай дзяржавы, гэты фестываль як нельга лепш адлюстроўвае духоўнае аблічча сучаснай Беларусі – яе адкрытасць свету, прыхільнасць да агульначалавечых каштоўнасцей, імкненне да супрацоўніцтва з усімі людзьмі добрай волі».Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы і сапраўды ўсенароднай любові, наш «Лістапад», – лічыць Прэзідэнт, – штогод пашырае свае межы, збірае старых і новых сяброў, прадстаўляе лепшыя ўзоры сучаснага кінематографа і дае магчымасць праявіць сябе маладым талентам.
Адкрыццё кінафестывалю прайшло ў Палацы Рэспублікі. Пасля шматлікіх выступленняў і канцэртных нумароў гледачы змаглі ўбачыць карціну «Брэсцкая крэпасць» – беларуска-расійскі кінапраект, які яшчэ да з’яўлення на экранах прыцягнуў увагу грамадскасці.
Вахтанг Кікабідзэ, Нані Брэгвадзэ, Аляксандр Стрыжэнаў, Людміла Гурчанка… На кінафестывалі – сапраўдны парад зорак. Асноўныя стужкі дэманструюцца ў Доме кіно. І хутка прафесійнае журы, якое ўзначаліў літоўскі рэжысёр Шарунас Бартас, назаве ўладальнікаў «Золата Лістапада» – галоўнага прыза фестывалю.
Па матэрыялах інфармацыйных агенцтваў

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries