Падведзены вынікі адкрытага дыстанцыйнага конкурсу па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”, прысвечаным 85-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Арганізатарам яго выступіў Адукацыйны цэнтр Навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Конкурс быў накіраваны на развіццё ўстойлівай цікавасці вучняў да вывучэння вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” праз актуалізацыю ведаў пра жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча; фарміраванне ў вучняў каштоўнасных арыентацый і маральных перакананняў на аснове асобаснага асэнсавання класічных літаратурных твораў; удасканаленне інфармацыйнай культуры вучняў; садзейнічанне інтэлектуальнаму, эстэтычнаму і духоўнаму развіццю вучняў.
Мерапрыемства аб’яднала больш за 900 вучняў ІХ – ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцаў І –І І курсаў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Агарова Любоў, вучаніца 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г. Вілейкі”.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу адбудзецца 13 лістапада 2015 года ў 11 гадзін у Нацыянальным інстытуце адукацыі.
Аляксандр Бірыла, вучань 9 “А” класа, запрошаны на цырымонію ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу віншавальных паштовак да Дня настаўніка. Дарэчы, бабуля Аляксандра, Ніна Паўлаўна Бірыла, працуе настаўнікам англійскай мовы ва ўстанове адукацыі, мама Аляксандра – таксама настаўнік.
Валянціна ЛІТВІНОВІЧ








