Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

«Планы на лета? Будзем разам працаваць!» Гэтым падзяліўся вадзіцель ААТ «Новая Вілія», ён жа перадавы камбайнер Пётр Седы.

Сярод тых дастойных людзей, якіх па выніках працы за мінулы год прынята рашэнне занесці на Дошку гонару нашага раёна, ёсць і кандыдатура Пятра Седага, які названы ў ліку лідараў у намінацыі «Лепшы работнік сельскай і лясной гаспадаркі, меліярацыі». Што тут скажаш, такога высокага прызнання яго шматгадовай працы Пётр Вячаслававіч заслужвае спаўна.

Міжволі прыгадваюцца летнія сюжэты, калі мы, журналісты, разам з кіраўніцтвам раёна і самадзейнымі артыстамі выязджалі ў гаспадаркі, каб павіншаваць перадавых удзельнікаў жніва. Прыяз­джаючы ў адкрытае акцыянернае таварыства «Новая Вілія», не раз сустракаліся з перадавым сямейным экіпажам Седых. Бацька Пётр Вячаслававіч і сын Яўген аднымі з першых прымацоўвалі таблічкі з запаветнымі лічбамі на кабіну свайго камбайна і тут жа пачыналі адлік да новай тысячы тон намалочанай збажыны…

Здаецца, зусім нядаўна было гэта ўсё, і ўспаміны пра мінулагодняе жніво яшчэ зусім свежыя. А на дварэ ўжо, лічы, май, і гэта значыць, што не так далёка і да новага жніва. Чым заняты сямейны экіпаж цяпер? Якія планы на сёлетнюю ўборку? На гэтыя пытанні Пётр Вячаслававіч адказаў без роздумаў:

– Пакуль што заняты звыклай вадзіцельскай справай. Сын таксама працуе тут, у гаспадарцы. Па выніках мінулагодняга жніва мы з ім намалацілі каля трох тысяч тон збожжавых. Планы на гэта лета? Канешне ж, будзем і сёлета працаваць разам. Пра канкрэтныя лічбы ды планы, думаю, гаварыць рана. А што будзем старацца, то гэта бясспрэчна.

Урэшце, па-іншаму яны, бацька з сынам, проста не ўмеюць.

Ірына БУДЗЬКО/ Фота з архіва рэдакцыі

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 190 queries