Гадзіна памяці, прымеркаваная да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адбылася ў дзіцячым цэнтры «Надзея» і аб’яднала калектыў установы, дзяцей і падлеткаў, якія зараз тут знаходзяцца на аздараўленні, і гасцей – дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлану Сакалоўскую, першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама Ірыну Лобах, намесніка старшыні Вілейскага райвыканкама Людмілу Сляпцову.

Удзельнікамі мерапрыемства былі таксама сведкі аддаленых у часе падзей – жыхар аграгарадка Любань Сяргей Гарачаў і медыцынская сястра цэнтра Наталля Крот.

Горыч успамінаў пра падзеі, якія кардынальна змянілі звыклае жыццё. День сённяшні, калі бачны вынікі па адраджэнні забруджаных тэрыторый, а іх жыхарам працягвае на дзяржаўным узроўні аказвацца дапамога. Выступленні – пра людзей, якія ў той час павялі сябе па-геройску, пра аб’яднанне агульных намаганняў у пераадоленні наступстваў аварыі, пра ўрокі гісторыі, якія неабходна памятаць – каб бяда не паўтарылася зноў. Гэтым было напоўнена памятнае мерапрыемства.

Выстава малюнкаў і канцэрт, падрыхтаваныя юнымі, сталі сімвалам – жыццё працягваецца.
Таццяна ШАРШНЁВА/ Фота аўтара







