Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Майстар сваёй справы: Міхаіл Міцкевіч — прафесіянал, на якім трымаецца вытворчасць

Больш за тры дзясяткі гадоў працуе Міхаіл Мікалаевіч Міцкевіч на ўчастку, сумленна выконваючы даручаную яму справу. «На такіх людзях усё трымаецца», – так характарызуе перадавога працаўніка кіраўніцтва, адзначаючы яго сумленнасць, адказнасць, працавітасць, прынцыповасць, якія разам і складаюць прафесіяналізм. Менавіта Міцкевічу даверана быць брыгадзірам змены, якая заўсёды паспяхова спраўляецца з давераным планам.

– Так, за мінулы год калектыў участка «Рэчкі» выпусціў 25,47 тысячы кубічных метраў піламатэрыялаў, – прывёў такую статыстыку начальнік цэха Андрэй Сяляўка. – На экспарт іх рэалізавана 15,19 тысячы кубічных метраў. Брыгада Міцкевіча за мінулы год выпусціла 6,4 тысячы кубічных метраў піламатэрыялаў, у тым ліку на экспарт – 3,8.

За гэтымі сухімі лічбамі стаяць намаганні працавітых людзей, сярод якіх і Міхаіл Міцкевіч. Сын вяскоўцаў, ён з маленства бачыў клопаты сельскіх жыхароў, сам пазнаў цану нялёгкай працы, без якой не бывае ні вытворчых поспехаў, ні сямейнага дабрабыту.

Міхаіл Мікалаевіч і яго жонка Аксана Вацлаваўна (дарэчы, вядомая на Вілейшчыне настаўніца) выгадавалі дваіх дзяцей, якія ўжо выбралі свае жыццёвыя дарогі. Дачка жыве ў Барысаве, а сын, як і бацька, працуе ў Вілейскім лясгасе на пасадзе механіка. У кожнага з іх свая сям’я, але не забываюць яны ўтульны родны дом у Івонцавічах, клапатліва, па-гаспадарку дагледжаны працавітымі бацькамі, які заўсёды прыветна сустракае іх.

Агароды, сад, кветнікі – усё гэта ёсць на падворку Міцкевічаў. Трымалі б і жыўнасць, зазначае гаспадар, ды калі яе даглядаць – абое на працы.

Загаварылі пра вольны час. Як праводзяць яго? На гэта пытанне Міхаіл Мікалаевіч толькі ўсміхнуўся:

– Ды і няма яго ў нас, таго вольнага часу, бо трэба даглядаць тры падворкі: у Івонцавічах, у Рэчках, дзе жыве мая маці, і ў Куранцы – там мая цешча.

Не са скаргай на цяжкасці, а паважліва і цёпла сказаў гэта мой суразмоўца. Яно і зразумела: працаваць ім не прывыкаць, галоўнае – каб жылі і радаваліся кожнаму дню блізкія людзі. Гэта і сапраўды важней за ўсё.

Ірына БУДЗЬКО/ Фота з архіва рэдакцыі

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 180 queries